top of page

ВЯЛІКІЯ СПРАВЫ СКЛАДАЮЦЦА

З ПРОСТЫХ ДЗЕЯННЯЎ

Простыя данаты памерам з кубачак кавы ратуюць чыёсьці жыццё. Гэта працуе і на ўзроўні вырашэння грамадскіх праблем. Вашыя невялікія данаты, ідэі, парады могуць дапамагчы запусціць навучанне онлайн-прафесіям для беларусаў/-к у эміграцыі, зладзіць для дзетак квэст па беларускіх казках
ці даць жыццё якой заўгодна іншай ідэі.

Далучайцеся да праекту лічбавага самакіравання «Будуй сваё»,
каб сваімі простымі дзеяннямі рабіць вялікія справы.

Дэкларацый

110

Унёскаў

99

АБ ПРАЕКЦЕ

«Будуй сваё» — трэці сезон праекта лічбавага самакіравання, дзе адны беларускі і беларусы прыдумляюць ідэі, а другія выбіраюць з іх найлепшыя і фінансуюць рэалізацыю праз часткі ад падаткаў і свабодныя ўнёскі. Далучыцца да праекта праз падатковыя дэкларацыі можна да канца красавіка, праз унёскі — да лістапада 2025 года.

У першым сезоне (2023) было сабрана €47 000, дзякуючы чаму ў 2024 годзе запусціліся:

У 2024 годзе сума павялічылася да €83 200! Дзякуючы гэтым грашам у 2025 годзе будуць рэалізаваныя:

  • Дзіцячы летнік на Падляшшы.

  • Майстэрня ў Літве з прафесійным абсталяваннем для творцаў.

  • Серыя адукацыйных біялагічныя відэа.

ЧАМУ ВАРТА АБРАЦЬ НАС?

Вы галасуеце за актуальныя ідэі, каб дапамога ішла куды патрэбна менавіта цяпер.

Мы заўсёды гатовы падтрымаць і падказаць на кожным кроку.

Вырашаеце вы, а не фонды і донары.

Мы адкрыта расказваем пра фінансы і этапы праекта.

Мы не збіраем вашых асабістых звестак і ваш удзел у праекце ананімны.

Вы актыўна ўдзельнічаеце не толькі грашыма, а і праз ідэі, галасаванне, лайкі і абмеркаванні.

Мы пільна сочым, каб праекты-пераможцы рэалізаваліся.

Гатова? Цяпер адпраўце скрыншот дэкларацыі праз форму ніжэй і чакайце запрашэння ў закрытую суполку — яно прыйдзе на пазначаны вамі email. 

ПРОСТА РАБІЦЬ
ПРОСТА БУДАВАЦЬ СВАЁ
РАЗАМ ПА ЎСІМ СВЕЦЕ

01

ПЕРШЫ КРОК —
ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА ПРАЕКТА

Вы можаце далучыцца праз падатковую дэкларацыю ці даслаць разавы ўнёсак.

Спосаб 1

Аформіць адсотак праз падатковую дэкларацыю — падыходзіць для жыхароў Польшчы і Літвы.

  • Польшча: 1,5% ад вашых падаткаў.

  • Літва: 1,2% ад вашых падаткаў.

Гэты адсотак усё адно здымаецца з вашых падаткаў, але вы можаце накіраваць яго на дабрачыннасць (праз партнёраў SVAE — фонды ZUBR.IN, FaniMani і Tutaka).

  • Калі вы не ведаеце, як запоўніць дэкларацыю, то пераходзьце па спасылцы з гайдамі:

Гатова? Віншуем, вы сталі ўдзельнікам/цай праекта!

Чакайце запрашэння ў закрытую суполку — яно прыйдзе на пазначаны email. Але гэта толькі пачатак, і самае цікавае яшчэ наперадзе.

Спосаб 2

Даслаць разавы ўнёсак ад 50 еўра.

Сярэдні памер % ад падаткаў.

Выбiрайце, у якой суполцы вам хацелася б прысутнічаць: Польшча ці Літва.

Перайдзіце па спасылцы, каб далучыцца да праекта гэтым спосабам. 

02

ДРУГІ КРОК — ПРАПАНУЙЦЕ ІДЭІ

Падаць ідэю можа любы(-ая) удзельнік і ўдзельніца.

Прапановы збіраюцца ў спецыяльны банк ідэй, у якім існуюць дзве суполкi: Польшча і Літва. Фінансаваць будучых пераможцаў можа кожны(-ая) з вас — выбірайце, да якой суполкі далучыцца, зрабіўшы ўнёсак ці аддаўшы падатковы адсотак адпаведнай краіне.

У кожнай суполцы праз галасаванне будзе абрана адна ці некалькі ідэй (праектаў), якія і атрымаюць фінансаванне на іх рэалізацыю.

Маеце ідэі — прапануйце!

Прапанаваць iдэю можна праз аплiкацыю або сайт у той суполцы, якую вы абралi, у выпадку, калі вы далучыліся праз унёсак або адсотак ад падаткаў.

Пакуль няма сваёй ідэі? Дапамажыце іншым.

Каментуйце ідэі іншых, прапаноўвайце свой досвед для экспертнай ацэнкі, давайце парады, пакідайце падабайкі/непадабайкі і сачыце за праектам. Кожнае ваша дзеянне — істотны ўнёсак у агульную справу.

ЯК ПАЎДЗЕЛЬНІЧАЦЬ

Каб удзельнічаць у праекце, неабавязкова быць актывістам у трэцім пакаленні ці ганаровым «ветэранам» сацыяльна-грамадскага руху. Гэты праект пасуе вам, нават калі ваш досвед рэалізацыі ідэй абмежаваны планаваннем сямейнай вячэры. Ён для вас нават у тым выпадку, калі вы ніколі на выбары не хадзілі.

Бо ён не пра палітыку ці бізнес, а пра беларусаў і беларусак, якія маюць прагу захаваць сваю беларускасць і зрабіць жыццё адзін аднаго лепш.

ТАЙМЛАЙН ПРАЕКТА

*падрабязней пра этапы праекта чытайце ў суполках «Будуй сваё»

Group 48095969.png

ЯКУЮ РОЛЮ МОЖНА САБЕ АБРАЦЬ У ПРАЕКЦЕ

Яго/яе місія зафундаваць добрым людзям на добрую справу выкананая. Далей вяртайцеся да сваіх справаў, бо можна быць спакойным, што свае з астатнімі пытаннямі годна разбяруцца.

Негатовы/-ая прапаноўваць
і рэалізоўваць уласную ідэю, але мае сілы і натхненне дапамагчы рэалізавацца ідэям іншых. Майстэрскі валодае ўсім неабходным для гэтага інструментарыем: ставіць падабайкі, дае парады ў каментарах, прапануе сваю прафесійную дапамогу.

Зафундаваў/-ла, вярнуўся да сваіх справаў, але пра закрытую суполачку не забыўся/-лася і заходзіць паглядзець, якія там ідэі прапануюць. Трэба будзе ўмяшацца — умяшаецца, не сумнявайцеся.

Абярыце сваё простае дзеянне, якое вы сапраўды хочаце зрабіць як унёсак у гэтую справу, зрабіце — і пахваліце сябе за гэта. Бо вялікія справы складаюцца з простых дзеянняў.
Прапануем вам некалькі ролевых мадэляў у праекце — прымярайце, калі ласка, што вам пасуе.

Прапануе ідэі, мае сілы і натхненне іх рэалізаваць. Магчыма, ёй/яму не хапае досведу і рэсурсаў, але для гэтага ў «Будуй сваё» ўсе і сабраліся — каб сваімі простымі дзеяннямі дапамагаць адзін адному рабіць вялікія справы.

Заходзіць у закрытую суполку не толькі паназіраць, бо мае прагу ўплываць на рашэнні, якія там прымаюцца. У абмеркаваннях не актыўнічае, але ўважліва назірае за працэсам і выказвае сваё меркаванне падабайкамі. Такое простае і такое важнае дзеянне.

ШТО ЎЖО ЗДЗЕЙСНЕНА?

Наша праца вядзецца ўжо трэці год — і мы заваявалі давер беларусак і беларусаў не толькі на словах, але і ў справе. Два праекты ўжо пабачылі свет летась і прыносяць карысць беларускай супольнасці, яшчэ тры – рыхтуюцца парадаваць нас усіх сёлета

Праекты «Будуй сваё», якія ўжо пабачылі свет.

Бібліятэка «Чытальня» 

пераможца 2023 года ў суполцы Літвы.

 

Гэта ўнікальная прастора ў Вільні, якая аб’ядноўвае фізічную бібліятэку і сучасныя лічбавыя інструменты. Тут беларускі і беларусы могуць чытаць кнігі на роднай мове, удзельнічаць у адукацыйных мерапрыемствах і знаходзіць аднадумцаў. Гэта не проста месца для чытання, а важны цэнтр беларускага культурнага і інтэлектуальнага жыцця ў эміграцыі.

Гістарычны партал 

пераможца 2023 года ў суполцы Польшчы.

Гэта сучасная анлайн-прастора для вывучэння гісторыі Беларусі праз інтэрактыўныя тэхналогіі. Партал прапануе эксклюзіўныя артыкулы, 3D-мадэлі гістарычных аб’ектаў, AI-асістэнта для хуткага пошуку інфармацыі і магчымасць прагляду аб’ектаў у дапоўненай рэальнасці. Ён створаны для беларусаў і замежнікаў, даступны на некалькіх мовах і расказвае праўдзівую гісторыю, вольную ад прапаганды.

Праекты «Будуй сваё», якія перамаглі ў 2024 годзе і ўжо актыўна рыхтуюцца да запуску.

Дзіцячы летнік на Падляшшы –

пераможца ў суполцы Польшчы.

 

Праект дасць магчымасць маленькім беларусам і беларускам знайсці сяброў, адчуць еднасць са сваімі суайчыннікамі і цікава пабавіць час на прыродзе. Дзеткі змогуць хадзіць у паходы, набыць карысныя навыкі, пазнаць беларускія традыцыі і гісторыю ў гульнявой форме, а бацькі атрымаюць магчымасць крыху адпачыць. Гэта не проста летні лагер, а прастора, дзе дзеці змогуць адчуць сябе ўпэўнена ў новым асяроддзі і захаваць сувязь з роднай культурай.

Творчая майстэрня –

пераможца ў суполцы Літвы.

 

Гэта будзе прастора, дзе беларусы і беларускі змогуць увасабляць свае ідэі, карыстацца прафесійным абсталяваннем і ладзіць мерапрыемствы. Гэта месца адкрые магчымасці для творчай самарэалізацыі, супрацоўніцтва і развіцця малога бізнесу, дазволіць ствараць уласныя прадукты і зарабляць на сваёй творчасці. Майстэрня таксама паспрыяе захаванню і папулярызацыі беларускіх традыцыйных рамёстваў, забяспечыць пераемнасць ведаў паміж пакаленнямі.

Серыя біялагічных відэа –

пераможца ў суполцы Global.

 

Адукацыйныя біялагічныя відэа па-беларуску дадуць доступ да актуальных навуковых ведаў на роднай мове, узбагацяць беларускую тэрміналогію і дапамогуць школьнікам, настаўнікам і ўсім, хто цікавіцца біялогіяй. Відэа будуць падавацца ў займальнай форме, з візуальнымі і гумарыстычнымі элементамі, што зробіць спасціжэнне навукі больш даступным і цікавы.

«Новая Беларусь» не збірае асабістыя дадзеныя ўдзельнікаў і ўдзельніц праекту. Каб далучыцца да праекту, вы пройдзеце рэгістрацыю (ці аўтарызацыю) ў аплікацыі «Новая Беларусь» з дапамогай e-mail. Мы раім вам карыстацца e-mail, па назве якога вас немагчыма ідэнтыфікаваць. Уся перадача дадзеных ажыццяўляецца па абароненых пратаколах. 

ГЭТА АНАНІМНА

Дадзеныя пра тое, хто накіраваў падаткі ў партнёрскія ўстановы праекту, будуць толькі ў падаткавай вашай краіны. Каманда «Новай Беларусі» не мае доступу да гэтых дадзеных.

Але, калі вы ездзіце ў Беларусь, майце на ўвазе, калі ласка, што «Новая Беларусь» там прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем». Таму перад паездкай абавязкова паклапаціцеся пра сваю бяспеку.

Інфармацыя пра тое, хто зрабіў унёсак праз Stripe, захоўваецца толькі ў сістэме Stripe, якая надзейна абаронена ад узлому.
На платформе «Новая Беларусь» усе ўдзельнікі і ўдзельніцы застаюцца ананімнымі.

Інфармацыя пра тое, хто зрабіў унёсак праз Stripe, захоўваецца толькі ў сістэме Stripe, якая надзейна абаронена ад узлому.

На платформе «Новая Беларусь» усе ўдзельнікі і ўдзельніцы застаюцца ананімнымі.

FAQ

  • Вы можаце дзейнічаць ананімна. SVAE не збірае асабістыя даныя ўдзельнікаў і ўдзельніц праекта. Каб далучыцца да «Будуй сваё», вы пройдзеце рэгістрацыю (ці аўтарызацыю) у аплікацыі SVAE праз e-mail. Раім карыстацца поштай без імені і прозвішча. Перадача даных праходзіць па абароненых пратаколах.

    Даныя тых, хто накіраваў падаткі ў партнёрскія ўстановы праекта, будуць толькі ў падатковай гэтай краіны. Каманда SVAE не мае доступу да гэтых звестак.

    Інфармацыя пра пераводы праз Stripe захоўваецца толькі ў самой сістэме, якая надзейна абаронена ад узлому. На платформе SVAE ўсе ўдзельнікі і ўдзельніцы пры жаданні застаюцца ананімнымі. 

  • Так, вядома! Вы можаце зрабіць унёскі ва ўсе суполкі і быць удзельнікам(-цай) усіх суполак, а значыць прапанаваць ці падтрымаць яшчэ больш ідэй. Чым больш вы актыўнічаеце, тым больш дынамічна развіваецца наш супольны праект па самакіраванні.

  • Механіка і этапы праекта падрабязна распісаны ў суполках «Будуй сваё». Там жа вы можаце сачыць за навінамі праекта, абмяркоўваць ідэі і трымаць руку на пульсе.

  • Так можна! Вы самі вырашаеце, у якой ролі будзеце ўдзельнічаць, і можаце спыніцца на першым этапе. А можаце зазіраць у закрытую суполку і глядзець, што там дзеецца — раптам вас захопіць гэты творчы працэс?

  • Без сумневаў! Іншыя ўдзельніцы(-кі) праекта дапамогуць вам убачыць слабыя і моцныя бакі вашай ідэі, падкажуць, як яе можна палепшыць. Магчыма, падчас абмеркаванняў вы сустрэнеце аднадумцаў, і пасля яны дапамогуць вам з рэалізацыяй. 
     

    Акрамя таго, адзін з этапаў праекта будзе прысвечаны вашаму навучанню: дасведчаныя прафесіяналы распавядуць, як пераўтварыць ідэю ў паспяховы праект. Каманда SVAE таксама будзе вас падтрымліваць на ўсіх этапах рэалізацыі вашай ідэі.

  • У Польшчы і Літве ідэі мусяць адпавядаць заканадаўству гэтых краін. Агулам патрабаванні зводзяцца да таго, што грошы могуць быць выдаткаваны на тэрыторыі гэтых краін і толькі для сацыяльна карысных мэт. Некаторыя абмежаванні накладваюць статуты партнёрскіх устаноў, якім таксама не павінны супярэчыць прапанаваныя ідэі.

    Але  нават у гэтых межах ёсць дзе разгуляцца. Хочаце — зрабіце гульню-аплікацыю для дзетак пра гісторыю Беларусі і яе вядомых асоб. А можна запусціць і серыю гістарычных квэстаў для дарослых. Гэта можа быць увогуле праект не пра гісторыю ды культуру, а максімальна прагматычны, напрыклад, які дапаможа эмігрантам хутчэй знайсці працу ці псіхалагічна адаптавацца.
     
    Падрабязней пра патрабаванні закона да праектаў у Польшчы і Літве чытайце па спасылках: Польшча / Літва.

  • «Будуй сваё» — не пра краўдфандынг, а пра самакіраванне: каб супольнасць самастойна вырашыла, які праект і ў якім выглядзе ёй сапраўды патрэбны. Мы даём вам толькі інструменты прыняцця супольных рашэнняў дэмакратычным шляхам, а астатняе вы вырашаеце самастойна.
     

    ​У гэтым і ёсць каштоўнасць праекта — каб беларусы і беларускі нарэшце маглі паўдзельнічаць у дэмакратычным працэсе, спачатку ў невялікім праекце, а потым — на больш глабальным узроўні. Тут вы і праекціроўшчыкі, і архітэктары, і муляры — будуйце што і як захочаце.
     

    Апроч гэтага, у вас будзе некалькі інструментаў, каб паўплываць на тое, які праект пераможа:

    • прапанаваць сваю крутую ідэю і перамагчы;

    • актыўна падтрымліваць праект, які вам падабаецца, каб падвысіць яго шанц перамагчы: каментаваць, ставіць падабайкі, агітаваць за яго ў чаце і г. д.;

    • далучыцца да каманды праекта, які пераможа, і ўплываць на тое, якім ён у выніку атрымаецца.

  • Мы, сумесна з нашымі партнёрамі, дзейнічаем у адпаведнасці з законамі Польшчы і Літвы, якія прадугледжваюць кантроль з боку дзяржаў за тым, куды ідзе сума, сабраная на дабрачыннасць. Паводле закона, сродкі могуць быць накіраваны выключна на дабрачыннасць і сацыяльна значную дзейнасць. Праца нашага праекта была і застаецца празрыстай для ўдзельнікаў(-ц).
     

    Пераможцы двух папярэдніх сезонаў пацвярджаюць празрыстасць працэсу і тое, што SVAE на ўсіх этапах рэалізацыі дае ментарскую, тэхналагічную і іншую падтрымку. Напрыклад, для пераможцаў пазамінулага года ў Літве і ў Польшчы — бібліятэкі беларускай кнігі і гістарычнага партала — SVAE распрацавала зручныя сайты з сучаснымі тэхналагічнымі і візуальнымі фішкамі.

  • У платформы SVAE няма ўласнай зарэгістраванай юрыдычнай асобы ў Польшчы і Літве, таму ў гэтых краінах мы супрацоўнічаем з надзейнымі партнёрамі.
     

    У Польшчы сёлета тыя ж самыя партнёры, што і ў папярэднія сезоны: фундацыі Tutaka і FaniMani. Фундацыя Tutaka месціцца на Падляшшы, ладзіць фестывалі беларускай культуры, рэалізуе адукацыйныя праекты ды прапануе іншы цікавы беларускі культурны варушняк. FaniMani — польская фундацыя, якая дапамагае мясцовым і міжнародным кампаніям і грамадскім установам збіраць грошы на важныя справы.
     

    Партнёр праекта ў Літве — арганізацыя ZUBR.IN — займаецца грамадзянскім кантролем за палітычнымі і сацыяльнымі пытаннямі (нагляданне за выбарамі, маніторынг працы судоў і сістэмы аховы здароўя).

    Гэтыя ўстановы маюць добрае імя, надзейную рэпутацыю і зацікаўленасць у падтрымцы і развіцці беларускай супольнасці, таму мы перакананы ў нашай паспяховай сумеснай працы. 
     

    Частка грошай, якія паступяць партнёрам, пойдзе на кампенсацыю іх аперацыйных выдаткаў. Так, фундацыя FaniMani возьме камісію 10% ад паступленняў, Tutaka і ZUBR.IN — па 5% (на паслугі бухгалтара, банкаўскія пераводы, друк дакументаў і г. д.). 
     

    SVAE бярэ па 5% камісіі ад паступленняў у Польшчы і Літве — наша каманда выконвае вялікую працу па правядзенні праекта, суправаджэнні ўдзельнікаў на ўсіх этапах, а таксама па інфармацыйнай, юрыдычнай і тэхнічнай падтрымцы «Будуй сваё».

  • Калі ваша пытанне не патрапіла ў спіс самых папулярных ад іншых удзельнікаў і ўдзельніц, то напішыце нам на пошту support@svae.app

Абярыце сваё простае дзеянне, якое вы сапраўды хочаце зрабіць як унёсак у гэтую справу, зрабіце — і пахваліце сябе за гэта. Бо вялікія справы складаюцца з простых дзеянняў.

Прапануем вам некалькі ролевых мадэляў у праекце — прымярайце, калі ласка, што вам пасуе.

ЯКУЮ РОЛЮ МОЖНА САБЕ АБРАЦЬ У ПРАЕКЦЕ

Яго/яе місія зафундаваць добрым людзям на добрую справу выкананая. Далей вяртайцеся да сваіх справаў, бо можна быць спакойным, што свае з астатнімі пытаннямі годна разбяруцца.

Зафундаваў/-ла, вярнуўся да сваіх справаў, але пра закрытую суполачку не забыўся/-лася і заходзіць паглядзець, якія там ідэі прапануюць. Трэба будзе ўмяшацца — умяшаецца, не сумнявайцеся.

Заходзіць у закрытую суполку не толькі паназіраць, бо мае прагу ўплываць на рашэнні, якія там прымаюцца. У абмеркаваннях не актыўнічае, але ўважліва назірае за працэсам і выказвае сваё меркаванне падабайкамі. Такое простае і такое важнае дзеянне.

Негатовы/-ая прапаноўваць
і рэалізоўваць уласную ідэю, але мае сілы і натхненне дапамагчы рэалізавацца ідэям іншых. Майстэрскі валодае ўсім неабходным для гэтага інструментарыем: ставіць падабайкі, дае парады ў каментарах, прапануе сваю прафесійную дапамогу.

Прапануе ідэі, мае сілы і натхненне іх рэалізаваць. Магчыма, ёй/яму не хапае досведу і рэсурсаў, але для гэтага ў «Будуй сваё» ўсе і сабраліся — каб сваімі простымі дзеяннямі дапамагаць адзін адному рабіць вялікія справы.

03

ТРЭЦІ КРОК —
ГАЛАСУЙЦЕ І ВЫРАШАЙЦЕ

  • У канцы года нас чакае галасаванне.

  • Аддавайце голас за ідэю, якая вам даспадобы.

  • Ад вас залежыць, якія новыя беларускія праекты ўбачаць свет.

  • Ідэі, што перамогуць у галасаванні, атрымаюць грошы на рэалiзацыю.

bottom of page